BE RU EN

Прэм'ер Румыніі: Расейцы лёгка прыходзяць, але потым ад іх цяжка пазбавіцца

  • 4.10.2015, 13:47

Прэм'ер-міністр Румыніі Віктар Понта мяркуе, што пад выглядам надавання дапамогі якой-небудзь дзяржаве расейцы заўсёды ўстанаўліваюць рэжым акупацыі.

Так румынскі прэм'ер у размове са сваім ярданскім калегам Абдулом Энсурам ацаніў ваенныя дзеянні Расеі ў Сірыі, паведамляе Укринформ.

«Грунтуючыся на гістарычным мінулым узаемастасункаў Румыніі з яе ўсходнім суседам Расеяй, магу сцвярджаць, што расейцы заўсёды лёгка прыходзяць, але потым вельмі цяжка вяртаюцца назад», - заявіў румынскі прэм'ер.

Паводле ягоных слоў, ваенныя дзеянні Расеі наўрад ці дапамогуць урэгуляванні сітуацыі ў Сірыі: наадварот, яны могуць спрыяць паглыбленню сірыйскага крызісу. Румынскі прэм'ер таксама выказаўся за пашырэнне супрацоўніцтва з уладамі Ярданіі ў развязанні праблем бежанцаў з Сірыі і краін Паўночнай Афрыкі.

Апошнія навіны