BE RU EN

Заўтра ў Беларусі - да 20 градусаў цяпла

  • 4.10.2015, 13:37

Заўтра, 5 кастрычніка, у Беларусі чакаецца цёплае надвор'е з пераменнай воблачнасцю.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўначы пройдуць невялікія дажджы. Уначы раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы, слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, месцамі - плюс 2-4, удзень чакаецца 14-20 градусаў цяпла, на поўдні паветра прагрэецца да плюс 22 градусаў.

Апошнія навіны