BE RU EN

У Ваўкавыску без вады заставаліся паўтысячы прыватных дамоў

  • 4.10.2015, 11:32

Аварыя, якая адбылася 2 кастрычніка ў Ваўкавыску, пакінула частка горада без халоднай вады.

Як інфармуе Гарадзенская абласная ўправа МНС, раніцай у пятніцу ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на вуліцы Катоўскага прарвала трубу халоднага водазабеспячэння дыяметрам 150 мм. Без халоднай вады засталіся 475 прыватных жылых дамоў, сярэдняя школа і яслі-сад. Працаўнікі харчблокаў школы і саду забяспечылі запас вады і харчаванне дзяцей арганізавалі ў адпаведнасці з распарадкам.

А 13.20 ратавальнікі ліквідавалі прарыў трубы і аднавілі падачу вады.

Мяркуецца, што прычынай аварыі стаў знос трубы.

Апошнія навіны