BE RU EN

Ландсбергіс: Лукашэнка можа знікнуць, калі паслухаецца Пуціна

  • 4.10.2015, 11:14

Паводле сукупнасці падпісаных дамоваў, Расея цалкам здольная выкарыстоўваць беларускае войска для агрэсіі супраць суседзяў.

Першы кіраўнік Літвы пасля абвяшчэння незалежнасці Вітаўтас Ландсбергіс распавёў «Радыё Свабода» аб магчымасцях уцягвання Беларусі ў вайсковыя канфлікты на баку Расеі.

- У Беларусі дзейнічае некалькі расейскіх вайсковых баз. Ці бачыць Літва ў іх пагрозу? Ці можна верыць Лукашэнкі?

- Мы ведаем болей. Не толькі аб базах, бо паміж Расеяй і Беларуссю ёсць розныя пагадненні і вызначаныя правілы суіснавання, і ў святле гэтых правілаў можна сказаць, што ёсць адзіная мілітарысцкая дзяржава. Бо мяжу Беларусі абслугоўваюць расейцы, расейскія войскі.

Яны распараджаюцца беларускімі вайсковымі сіламі, і могуць штурхнуць на каго-небудзь з суседзяў нават выключна беларускія падраздзяленні. Каб разыграць нейкіх там «зялёных» ці «стракатых» чалавечкаў. І сказаць: гэта не мы, гэта Беларусь. Ці разумее Беларусь і беларускі народ гэтую небяспеку - то што іх могуць падставіць і разыгрываць іхнімі рукамі, іхняй крывёю расейскую імперскую палітыку?

Вядома, Аляксандр Лукашэнка адмяжоўваецца ад вайны ва Украіне, і можа быць, яму і не загадаюць удзельнічаць. А калі загадаюць? Адважыцца ён не паслухацца і на наступны дзень знікнуць з абвесткі дня? Яго таксама могуць пачаставаць «гарбатай».

Апошнія навіны