BE RU EN

Расея мае намер узмацніць авіяўдары ў Сірыі

  • 3.10.2015, 20:41

У Мінабароны РФ паабяцалі нарошчваць інтэнсіўнасць авіяналётаў.

Пра гэта ў суботу, 3 кастрычніка, заявілі ў галоўнай аператыўнай управе Генштаба ўзброеных сілаў РФ, піша Deutsche Welle.

"Удары нашай авіяцыі мы будзем не толькі прадаўжаць, але і нарошчваць іх інтэнсіўнасць", - адзначыў генерал-палкоўнік Андрэй Картаполаў.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што Расея сваімі авіяўдарамі дапамагае Башару Асаду захаваць уладу і робіць сітуацыю ў краіне толькі горшай. З ягоных слоў, відавочна, што Расея не бачыць ніякіх адрозненняў паміж тэрарыстамі з "Ісламскай дзяржавы" (ІД) і легітымнай сірыйскай апазіцыяй.

Аднак, як заявілі ў суботу сірыйскія праваабаронцы, у выніку расейскіх авіяўдараў за чатыры дні загінулі 39 мірных жыхароў. Сярод іх, паводле звестак праваабаронцаў, былі восем дзяцей і восем жанчын.

Апошнія навіны