BE RU EN

ДТЗ у Віцебску: бронетранспарцёр урэзаўся ў грузавік

  • 3.10.2015, 15:35

Незвычайнае ДТЗ здарылася ў Віцебску 2 кастрычніка а шостай гадзіне вечара.

У прычэп грузавіка МАЗ урэзаўся бронетранспарцёр. Фотаздымкі аварыі былі апублікаваныя відавочцамі ў сацыяльных сетках, піша kp.by.

Інфармацыі аб тым, ці пацярпелі ў выніку ДТЗ людзі, няма. У сацсетках відавочцы распавядаюць, што грузавы аўтамабіль не прапусціў аўтамабіль з пробліскавымі маячкамі, які суправаджаў вайсковую тэхніку.

29-30 верасня на палігоне ў Лосвіда праходзілі сумесныя вучэнні беларускіх і расейскіх дэсантнікаў.

Апошнія навіны