BE RU EN

Мікалай Статкевіч заўтра запрашае на акцыю памяці

  • 28.10.2015, 9:54

Акцыя пройдзе 29 кастрычніка ля будынка КДБ у Менску. Пачатак - а 18.30.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года і былы палітвязень Мікола Статкевіч.

«29 кастрычніка на праспекце Незалежнасці каля будынка КДБ у Менску а 18:30 пачнецца акцыя «Ланцуг памяцi», - нагадвае палітык. - Мэта акцыі - нагадаць пра злачынствы сталінізму супраць беларускага народа і спыніць новыя злачынствы сучасных пераемнікаў катаў з НКВД. Вельмі важна шанаваць памяць ахвяр рэпрэсій. Але, калі мы будзем баяцца нават прыйсці са свечкамі да месцаў, дзе іх катавалі і асуджалі, то будуць з'яўляцца новыя пахаванні».

Мікалай Статкевіч звярнуўся да чытачоў з просьбай браць з сабой толькі свечкі або лампадкі.

«Не бярыце з сабой ніякіх сцягоў ці плакатаў. Прыносьце толькі свечкі або лампадкі. Калі не маеце іх, то на месцы што-небудзь прыдумаем. У прадстаўленні цывілізаваных краін, з якімі так стараецца дамовіцца Лукашэнка, чапаць чалавека са свечкай - поўнае дзікунства. Не дазволім з'явіцца новым ахвярам і новым катам», - напісаў ён.

Апошнія навіны