BE RU EN

Па Нямізе ў Менску не будзе хадзіць грамадскі транспарт

  • 23.10.2015, 21:03

У сувязі з правядзеннем рамонтных работ і закрыццём руху з 5.00 24 кастрычніка да 5.00 26-га кастрычніка змяняюцца маршруты грамадскага транспарту на вуліцы Няміга ў Менску.

Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», піша БелаПАН.

Рамантаваныя адцінкі на суседніх вуліцах будуць аб'язджаць аўтобусы №24, 38, 57, 73, 163 і тралейбусы №12, 40, 53, 29, 37. Рух тралейбуса №46 касуецца.

Арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту №929 дыспетчарская станцыя "Карастаянавай" - плошча Францішка Багушэвіча і №946 ДС «Зялёны Луг - 6» - плошча Францішка Багушэвіча.

Апошнія навіны