BE RU EN

Шэсце ў Курапаты на «Дзяды» пройдзе 1 лістапада

  • 20.10.2015, 13:45

Збор удзельнікаў шэсця - а 10:30 ля будынка Мінскага гадзіннікавага завода.

Пра гэта «Нашай Нiве» паведаміў намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.

Паводле ягоных слоў, афіцыйны дазвол улады яшчэ не далі.

«Але яны заўсёды вылаводзяць да апошняга», - адзначыў Беленькі.

Заяўка на шэсце па Менску і мітынг у Курапатах пададзеная на нядзелю, 1 лістапада. План такі ж, як і ў мінулым годзе - збор прызначаны на 10.30 каля будынка Мінскага гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці (станцыя метро «Парк Чалюскінцаў»).

Пачатак шэсця а 11:00. Затым людзі пройдуць вуліцамі сталіцы і накіруюцца ў Курапаты.

Апошнія навіны