BE RU EN

На адным з менскіх участкаў камісія «дамалявала» 236 выбаршчыкаў

  • 18.10.2015, 21:10

Пры аб'яўленні выніку «падліку» галасоў сакратарка блыталася і некалькі разоў мяняла лічбы.

Аляксандр Акуліч, назіральнік на ўчастку №64 Савецкага раёна Менска, даслаў у рэдакцыю «Нашай Нівы» копію сваёй скаргі ў тэрытарыяльную выбарчую камісію.

Акуліч сцвярджае, што пры падліку галасоў камісія «дамалявала» больш за 200 выбаршчыкаў. Ён налічыў 615 чалавек, а ў пратакол ўнеслі... 851. Прычым, са слоў назіральніка, пры абвяшчэнні вынікаў «падліку» галасоў сакратарка блыталася і некалькі разоў мяняла лічбы.

Апошнія навіны