BE RU EN

Мінэканомікі расказала, на чым трэба эканоміць

  • 17.10.2015, 16:15

Міністэрства эканомікі зацвердзіла паказчыкі эканоміі рэсурсаў на 2015 год.

Адпаведныя нормы змяшчаюцца ў пастанове ведамства №55 ад 28 верасня, якая апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе "Еўрарадыё".

Паказчыкі па эканоміі рэсурсаў вызначаюцца на падставе адной з пастаноў Саўміна аб зацвярджэнні мерапрыемстваў у рэалізацыі Дырэктывы №3. Гаворка ідзе пра зніжэнне ўзроўню выдаткаў на вытворчасць прадукцыі, работ або паслуг. Для Міністэрства аховы здароўя гэты паказчык вызначаны ў мінус 11%, для Мінпрама - мінус 1%, Мінсувязі - мінус 4%, Мінсельгасхарчу - мінус 0,1%. Такі ж паказчык у мінус 0,1% вызначаны для Мінтранса, Мінбудархітэктуры, канцэрнаў "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам", "Белнафтахім", Белкаапсаюз, а таксама для ўсіх аблвыканкамаў і Менгарвыканкама.

Апошнія навіны