BE RU EN

Мікалай Статкевіч запрашае на акцыю памяці 29 кастрычніка

  • 17.10.2015, 12:55

Акцыя адбудзецца насупраць будынку КДБ. Пачатак - а 18.30.

Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч запрасіў беларусаў ушанаваць памяць рэпрэсіраванных дзеячаў культуры Беларусі. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«29 кастрычніка - чорная дата беларускім гісторыі, - піша ён. - У гэты дзень у 1937 года НКУС расстраляў больш за 100 дзеячаў нашай культуры, пераважна пісьменнікаў. Сталінскія каты ведалі, што рабілі. Менавіта «людзі слова» ствараюць духоўную аснову нацыі, без якой яна ператвараецца ў статак. Мы вінаватыя перад нашымі пакутнікамі, бо каты, якія знішчылі іх і сотні тысяч іншых беларусаў, да гэтага часу не асуджаныя і лічацца героямі. Таму сучасныя нашчадкі катаў смела ідуць іх шляхам. Зноў яны ў сваіх турмах катуюць патрыётаў Беларусі. Калі грамадства забывае пра свае трагедыі, яны могуць паўтарыцца.

Заклікаю тых, хто гатовы, прыйсці 29 кастрычніка а 18:30 да сцен будынкаў КДБ і Міністэрства ўнутраных спраў на праспекце Незалежнасці, каб са свечкамі ў руках стварыць ланцуг памяці ахвяр сталінізму і нагадаць нашчадкам іх катаў аб адказнасці за злачынствы».

Апошнія навіны