BE RU EN

Беларусам памежжа забароняць увозіць алкаголь

  • 14.10.2015, 18:52

Унесеныя змены ў пералік тавараў для асабістага карыстання, якія можна ўвозіць і вывозіць з Беларусі праз пункты спрошчанага пропуску.

Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе charter97.org.

З 15 кастрычніка праз пункты спрошчанага пропуску забараняецца ўвозіць у краіну алкагольныя напоі і піва. Пры гэтым, іх па-ранейшаму можна вывозіць. Алкаголь - не больш за 1 літр на аднаго чалавека, якi дасягнуў 18-гадовага ўзросту, а таксама піва - не больш за 2 літры на адную фізічную асобу, якая дасягнула паўналецця.

- Гэтыя захады накіраваныя на спыненне фактаў увозу фізічнымі асобамі алкагольнай прадукцыі для яе ўключэння ў незаконнае эканамічнае абарачэнне з прычыны адсутнасці мытнага кантролю ў пунктах спрошчанага пропуску праз Дзяржаўную мяжу Беларусі, - пракаментавалі Tut.by змены ў ДМК.

Пункты спрошчанага пропуску прызначаныя толькі для жыхароў памежных тэрыторый.

Пры гэта нормы бязмытнага ўвозу тавараў асабістага карыстання фізічнымі асобамі праз звычайныя пункты мытнага афармлення не змяніліся.

Апошнія навіны