BE RU EN

ЗША не прынялі расейскую дэлегацыю на чале з Мядзведзевым

  • 14.10.2015, 18:50

ЗША заявілі, што не могуць прыняць дэлегацыю на чале з прэм'ер-міністрам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Мядзведзеў планаваў абмеркаваць пытанні каардынацыі для барацьбы з тэрарызмам у Сірыі, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Пра гэта паведамляе РІА "Новости".

"Нам (Злучанымі Штатамі) было адказана, што (амерыканскую) дэлегацыю накіроўваць у Маскву ў іх не выпадае і прыняць (расейскую) дэлегацыю ў Вашынгтоне не выпадае таксама", - адзначыў Лаўроў, выступаючы ў Дзярждуме.

Паводле ягоных слоў, адпаведная прапанова была зробленая яшчэ ў верасні ў Нью-Ёрку на сесіі Генасамблеі ААН, у рабоце якой узяў удзел прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Апошнія навіны