BE RU EN

Чарнагорыя чакае атрымаць запрашэнне ў NATO ў снежні

  • 14.10.2015, 17:15

Урад Чарнагорыі выказаў аптымізм наконт таго, што ў снежні краіну запросяць уступіць у NATO.

Пра гэта паведаміў у сераду, 14 кастрычніка, міністр замежных спраў Чарнагорыі Ігар Лукшыч, паведамляе Deutsche Welle.

"Я ўпэўнены, што ёсць умовы для дзяржаў-чальцоў Альянсу прыняць у снежні пастанову і запрасіць Чарнагорыю далучыцца (да NАТО)", - заявіў ён.

Гэтыя словы прагучалі перад сустрэчай вайсковага кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага Альянсу ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы.

"Я думаю, станоўчыя сігналы азначаюць, што нам варта прадаўжаць працаваць як мага больш шчыра, чакаючы з аптымізмам на снежаньскую пастанову", - дадаў Лукшыч.

Нягледзячы на пярэчанні з боку Масквы, Вашынгтон выступае за прыняцце балканскай краіны ў NATO. Так, 14 верасня гэтага года віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Белы дом падтрымлівае сяброўства Чарнагорыі ў NATO, пры ўмове, што краіна прадоўжыць курс рэформаў. Са словаў Байдэна, Вашынгтон гатовы падтрымаць пастанову краін-чальцоў NATO запрасіць Чарнагорыю да ўступлення ў Альянс.

Апошнія навіны