BE RU EN

Навуковец, які ўцёк з Расеі, можа стаць галоўным эканамістам ЕБРР

  • 14.10.2015, 15:51

Сяргей Гурыеў, які цяпер жыве ў добраахвотным выгнанні ў Парыжы, можа быць прызначаны галоўным эканамістам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Пра гэта ў сераду паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на дзве крыніцы ў банку, піша NEWSru.com.

У паведамленні адзначаецца, што былы дарадца ўрада Расеі і экс-рэктар Расейскай эканамічнай школы (РЭШ) Сяргей Гурыеў, які цяпер жыве ў добраахвотным выгнанні ў Парыжы, можа заняць гэтую пасаду ўпершыню. Ні сам Гурыеў, ні прадстаўнік ЕБРР Энтані Уільямс пакуль гэта паведамленне не пракаментавалі.

ЕБРР быў створаны заходнімі ўрадамі ў 1991 годзе, каб дапамагчы постсацыялістычным краінам здзейсніць пераход да капіталізму. У мінулым годзе інвестбанк перастаў укладваць сродкі ў новыя расейскія праекты праз санкцыі Еўрапейскага Звязу, уведзеныя ў дачыненні да Расеі ў сувязі з канфліктам ва Украіне.

Статут ЕБРР прадугледжвае працу толькі ў тых краінах, што «адданыя прынцыпам дэмакратыі». Як міжнародная арганізацыя ЕБРР карыстаецца шэрагам прывілеяў, такіх як юрыдычная недатыкальнасць супрацоўнікаў.

Апошнія навіны