BE RU EN

На ўчастку ў Берасці сапсаваныя бюлетэні лічылі за Лукашэнку

  • 14.10.2015, 15:35

Сапсаваныя бюлетэні на 18-ым участку Берасця чальцы камісій пастанавілі лічыць за Аляксандра Лукашэнку.

Пра гэта паведаміла незалежная назіральніца Ірына Сіняпкіна. З нагоды грубага парушэння выбарчага заканадаўства была складзеная скарга ў вышэйстаячыя інстанцыі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Ірына Сіняпкіна адзначыла, што пастанову чальцы камісіі прымалі калегіяльна.

«Старшыня камісіі Вольга Скалюк прапанавала сябрам камісіі сапсаваныя бюлетэні, у якіх насупраць кожнага кандыдата стаялі нейкія значкі, прызнаць сапраўднымі, матывуючы гэта тым, што можа за Лукашэнку чалавек хацеў прагаласаваць, але трохі памыліўся, то давайце прагаласуем: уважаем такі бюлетэнь за сапраўдны, ці не . Так - згаджаюцца. Чарговы бюлетэнь - стаяць нейкія кручкі насупраць кожнага кандыдата. Галасуем: што ён за кандыдата Лукашэнку. Так - згаджаюцца», - паведаміла назіральніца.

Апошнія навіны