BE RU EN

Упершыню ў гісторыі рэйтынг FIFA ўзначаліла Бэльгія

  • 14.10.2015, 12:45

Каманда Марка Вільматса апярэдзіла Аргентыну і Нямеччыну.

Каманда Бэльгіі выйшла на першае месца ў рэйтынгу ФІФА дзякуючы перамозе ў матчы заключнага тура кваліфікацыі Еўра-2016 над Ізраілем. У гульні, якая закончылася з лікам 3:1, забітымі мячамі вызначыліся Дрыс Мертэнс, Кевін дэ Бройнэ і Эдэн Азар, піша «Лiга.нет».

У апошняй версіі рэйтынгу ад 1 кастрычнiка каманда Бэльгіі знаходзілася на трэцім радку ззаду зборных Аргентыны ды Нямеччыны.

Нагадаем, каманда Бэльгіі набрала 23 бала ў дзесяці матчах кваліфікацыі і стала пераможцам групы В.

Апошнія навіны