Украіна пачала атрымліваць абарончую зброю ад іншых краін
- 14.10.2015, 12:18
Пятро Парашэнка ўпэўнены, што ўкраінцы маюць дастаткова вайсковага майстэрства і сілы духу, каб абараніць сваю зямлю ад акупантаў.
Пра гэта ён заявіў падчас удзелу ў адкрыцці выставы вайсковай тэхнікі "Сіла непакорных" (Міхайлаўская плошча) у Кіеве, піша УНІАН.
"Нам не патрэбныя замежныя жаўнеры. Украінцы маюць дастаткова вайсковага майстэрства і сілы духу, каб абараніць сваю зямлю ад акупантаў. Але мы ўдзячныя за абаронную несмяротную зброю, якую мы, нарэшце, пачалі атрымліваць", - адзначыў Парашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што на выставе, прадэманстраваныя ўзоры вайсковай тэхнікі ўкраінскай, і не толькі, вайсковай вытворчасці.
"Сёння на гэтай выставе вы зможаце ўбачыць узоры вайсковай тэхнікі ўкраінскай, і не толькі ўкраінскай, вайсковай вытворчасці. Тут ёсць тэхніка, якая перададзеная нам нашымі хаўруснікамі і партнёрамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Нагадаем, сёння, 14 кастрычніка, Украіна ўпершыню адзначае Дзень абаронцы.