BE RU EN

ФК «Нёман» заступіўся за затрыманага за «Пагоню» заўзятара

  • 14.10.2015, 7:50

Са слоў прэс-службы клуба, інтэлігентнасць і выхаванне Віталя Будзько не дазволілі б яму апусціцца да нецэнзурнай лаянкі.

«У асяроддзі актыўных заўзятараў яго добра ведаюць і могуць ахарактарызаваць толькі са станоўчага боку. Яго інтэлігентнасць і добрае выхаванне не дазволілі б яму апусціцца да нецэнзурнай лаянкі, тым больш, што ў беларускай мове, якую выкарыстоўвае для камунікацыі Віталь, няма нецэнзурных слоў ні на "П", ні на "Д". У тое, што здарылася цяжка паверыць», - сказана ў паведамленні на сайце ФК «Нёман».

Учора ў судзе Барысава быў вынесены першы прысуд у справе аб заўзятарах, выведзеных з трыбуны падчас адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы Беларусь - Македонія. За «нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» адзін з затрыманых фанатаў прысуджаны да выплаты штрафу сумаю 10 базавых велічынь (1 млн 800 тысяч рублёў).

Аштрафаваным апынуўся Віталь Будзько - заўзятар гарадзенскага «Нёмана», які ходзіць на футбол ўжо цягам 30 гадоў.

Апошнія навіны