BE RU EN

Ракета «знятая з ўзбраення»: расейцы выправілі ў Вікіпэдыі матэрыял пра «Бук»

  • 13.10.2015, 20:53

Пасля справаздачы Рады бяспекі Нідэрландаў аб катастрофе Boeing 777 над Данбасам расейцы выправілі ў Вікіпэдыі інфармацыю аб ракеце 9М38.

Як адзначаецца ў апошнім выпраўленні гэтага артыкула пра "Бук", гэты тып ЗРК нібыта быў зняты з ўзбраення вайскова-касмічных сіл РФ яшчэ ў 2011 годзе, піша УНІАН.

Пры гэтым у Вікіпэдыі адзначаецца, што "бягучая версія старонкі пакуль не спраўджвалася дасведчанымі ўдзельнікамі і можа значна адрознівацца ад версіі, спраўджанай 13 кастрычніка 2015 года, праверкі патрабуе адно выпраўленне".

Апошнія навіны