BE RU EN

Пятро Парашэнка: псеўдавыбары на Данбасе прыводзяць да ўзмацнення санкцый супраць Расеі

  • 13.10.2015, 17:51

Правядзенне несапраўдных выбараў у акупаваным баевікамі Данбасе з'яўляецца непрымальным для Украіны.

Пра гэта Пятро Парашэнка заявіў у Луганскай вобласці, піша "Лiга.нет".

Са слоў прэзідэнта, правядзенне несапраўдных выбараў тэрарыстамі з'яўляецца непрымальным для Украіны. "Гэта толькі прывядзе да ўзмацнення санкцый супраць РФ", - цытуе Парашэнку прэс-сакратар прэзідэнта Святаслаў Цэголка ў сваім мікраблогу ў сетцы "Твітэр".

Нагадаем, 2 кастрычніка пасля сустрэчы лідараў Украіны, Нямеччыны, Францыі ды Расеі ў Парыжы прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвясціў, што выбары на Данбасе павінны адбыцца паводле ўкраінскага заканадаўства цягам 80 дзён пасля прыняцця адпаведнага закона Вярхоўнай Радай Украіны.

Пры гэтым тэрарысты павінны былі цалкам адмовіцца ад правядзення выбараў на захопленай тэрыторыі. Аднак верхаводы тэрарыстычных груповак "ЛНР" і "ДНР" толькі заявілі аб пераносе псеўдавыбараў.

Апошнія навіны