BE RU EN

Пуцін патрабуе ўзгадніць змяненне Канстытуцыі Украіны з тэрарыстамі

  • 13.10.2015, 15:29

Прэзідэнт Расеі абураны тым, што ўрад Украіны не ўзгадняе змены ў Канстытуцыю з баевікамі так званых ДНР і ЛНР.

Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў на форуме "Расія кліча", паведамляе РІА "Новости".

"Самае галоўнае, што павінна легчы ў аснову ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны - гэта палітычны працэс. А што такое палітычны працэс - гэта тры-чатыры-пяць кампанентаў. Першае, і ў менскіх пагадненнях гэта прапісана - гэта ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю на сталай аснове, пры ўзгадненні з Данецкам і Луганскам. Змяненняў пакуль няма, а ўсё, што зроблена на папярэднім этапе - не ўзгодненае з Луганскам і Данецкам", - абурыўся Пуцін.

Апошнія навіны