BE RU EN

Журналіст з Расеі аб «выбарах» у Беларусі: Бульба з уцэнкай, піва, піражкі - і нікога на ўчастку

  • 13.10.2015, 13:59

Расейскі журналіст падзяліўся ўражаннямі ад наведвання ўчастка ва Уруччы.

Пра гэта Яўген Бабушкін напісаў у сваім артыкуле на сайце «Сноб».

«Участак нумар 60 - школа ва Уруччы, упарадкаваным менскім «прымкаддзі», - піша ён. - Усе амаль як у Расеі. У двары - бульбачка з уцэнкай, у кавярні - піва і піражкі, з магнітафона расейская папса, змрочныя жанчыны ў шэраг - выбаркам - і зусім ужо панурыя назіральнікі. Партрэт Лукашэнкі ў холе ва ўвесь рост. І нікога».

Апошнія навіны