BE RU EN

Штайнмаер: Выбары ў Беларусі не адпавядаюць сусветным стандартам

  • 12.10.2015, 19:31

«Выбары» у Беларусі, з уражанняў заходніх краін, не адпавядаюць міжнародным стандартам.

Аднак можна канстатаваць адсутнасць гвалту ў дачыненні да палітычных апанентаў, заявіў кіраўнік МЗС ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер у панядзелак пасля сустрэчы замежнапалітычнай рады ЕЗ, піша «Наша ніва».

«У нас ёсць ўражанне, што, па-першае, выбары, вядома, не адпавядалі міжнародным стандартам, якіх пільнуемся мы самі, і з якіх зыходзяць назіральнікі. Аднак з мінулых прэзідэнцкіх выбараў адбыліся змены. Па-першае, гэта тое, што перад выбарамі былі выпушчаныя палітвязні. Мы назіралі, што ў дачыненні да апазіцыі не чыніліся адкрытыя рэпрэсіі, наадварот, перад выбарамі ўлады адмовіліся ад гвалту», - сказаў Штайнмаер.

Апошнія навіны