BE RU EN

Еўразвяз патрабуе спыніць авіяўдары Расеі па сірыйскай апазіцыі

  • 12.10.2015, 16:54

Дакумент падпісалі 28 міністраў замежных спраў краін Еўрапейскага Звязу.

Еўразвяз запатрабаваў «неадкладна» спыніць расейскія авіяўдары па ўзброенай сірыйскай апазіцыі, піша ў панядзелак "Лiга.нет".

«Нядаўнія расейскія атакі на Ісламскую краіну і на другія тэрарыстычныя групы, якія вызначаюцца ААН, а таксама і на сілы ўзброенай апазіцыі, павінны быць неадкладна спыненыя», - гаворыцца ў дакуменце, які быў падпісаны 28 міністрамі замежных спраў краін Еўрапейскага Звязу.

Таксама ў звароце гаворыцца, што эскалацыя падаўжае дзеянне канфлікту, які падрывае палітычны працэс, пагаршае гуманітарную сітуацыю і павялічвае радыкалізацыю.

Акрамя таго, міністры мяркуюць, што пад прэзідэнцтвам цяперашняга кіраўніка Сірыі Башара Асада немагчымы мір у краіне.

«ЕЗ заклікае Расею сканцэнтраваць намаганні на агульных мэтах дасягнення палітычнага развязання канфлікту. У гэтым кантэксце ён заклікае Расею садзейнічаць скарачэнню гвалту і імплементацыі захадаў ва ўсталяванні даверу з сірыйскім рэжымам, паводле рэзалюцыі 2139 СБ ААН», - сказана ў дакуменце.

Нагадаем, 30 верасня Расея пачала бамбаванне сірыйскай тэрыторыі - у першую чаргу пазіцый паўстанцаў з ліку так званай «умеранай» апазіцыі, якая супрацьстаіць дыктатарскаму рэжыму Асада. Першы ж удар расейскіх ВКС па наваколлі горада Хомс забраў жыцці прынамсі 36 грамадзянскіх асоб. Мясцовыя СМІ заявілі, што ніякіх баевікоў Ісламскай дзяржавы, як аб тым заявілі ў Мінабароны РФ, у пункце ўдару не было, а франтавая расейская авіяцыя бамбуе месца засяроджвання праціўнікаў Асада.

Апошнія навіны