BE RU EN

Выбарчыя пункты «зачышчаюць» ад назіральнікаў

  • 11.10.2015, 19:27

У Берасці з выбарчага пункта №7 быў выдалены незалежны назіральнік Уладзімір Вялічкін.

Прычынай таму стала разбежнасць паміж выніковымі лічбамі колькасці прагаласаваных грамадзян на датэрміновым галасаванні, паведамляе "Радыё Рацыя".

Чальцы камісіі наважылі, што назіральнік перашкаджае іхняй рабоце і стварае канфліктную сітуацыю.

- З сеткі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў краіне (іх блізу 400), я выдалены першым. Прыкра, вядома, што да такога ўзроўню ў нас адладжаная сістэма абясшкоджвання незалежных назіральнікаў. Камісія, з якой мяне выдалілі, складаецца часткова з працаўнікоў дзіцячага садка №53 горада Берасця. Узначальваецца камісія загадчыцай гэтага садка Ірынай Капыловай, - распавёў незалежны назіральнік.

Як адзначыў Уладзімір Вялічкін, усе астатнія назіральнікі, як і чальцы камісій з'яўляюцца супрацоўнікамі аднаго і таго жа дзіцячага саду, проста пададзеныя або зарэгістраваныя ад розных арганізацый і ўстаноў.

Апошнія навіны