BE RU EN

Пуцін: Для нас няма розніцы паміж шыітамі ды сунітамі

  • 11.10.2015, 16:48

Прэзідэнт Расеі адхіліў рэлігійную падаплёку дзеянняў Масквы ў Сірыі.

Як заявіў Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю «Расіі 1», «ілжывым пасылам» з'яўляецца меркаванне, што Расея ваюе на Блізкім Усходзе на баку шыітаў супраць сунітаў, піша «Інтэрфакс».

«Для нас няма розніцы паміж шыітамі і сунітамі», - заявіў ён, падкрэсліўшы, што Расея не мае намеру ўвязвацца ў міжканфесіянальнае супрацьстаянне.

Акрамя таго, прэзідэнт выключыў магчымасць наземнай аперацыі расейскіх войскаў у Сірыі.

Апошнія навіны