BE RU EN

Багдан Ярэменка: Нельга ахвяраваць каштоўнасцямі дзеля Лукашэнкі і ягоных нафтапрадуктаў

  • 11.10.2015, 15:44

«Выбары» у Беларусі ды на акупаваным Данбасе, магчыма, адбудуцца ў адным сцэнары.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» украінскі дыпламат і кіраўнік управы дабрачыннага фонду «Майдан замежных спраў» Багдан Ярэменка, паведамляе charter97.org.

«Маленькі прыклад, як непаслядоўнасць у замежнай палітыцы пазбаўляе прасторы для манеўру і ператвараецца ў сур'ёзныя праблемы. Я аб прэзідэнцкіх «выбарах» у Беларусі, - піша ён. - Тамтэйшая ЦВК ужо намалявала прыход большы, чым 50%, што важна для прызнання таго, што «выбары» адбыліся. Гэта, дарэчы, сумнеўная норма. Наяўнасць у краіне палітвязняў, адсутнасць свабоды сходаў, вядзення перадвыбарчай агітацыі, свабоды СМІ - гэта не праблема, для таго, каб прызнаць выбары, як тыя,што не адбыліся. Самае галоўнае - каб палова выбаршчыкаў прыйшла на выбарчыя ўчасткі. Хоць, як мне здаецца, важна не колькі людзей прыйшло, а наколькі свабодным і свядомым з'яўляецца іх выбар.

Аднак пераконваць у гэтым беларускія ўлады я, вядома, не хачу і не буду. З гэтым становішчам або без яго ці ёсць у кагосьці сумневы, што гэтыя «выбары» былі б прызнаныя беларускім правам як, тыя што адбыліся? Галоўнае ж для іх вынік, а не фармальнасці.

Але для Украіны гэтая сітуацыя павінна была стаць прадметам моцнага галаўнога болю.

Бо выбарчая кампанія ў Беларусі не адпавядала мінімальным дэмакратычным стандартам. Як мы можам пагадзіцца з тым, што іх вынік легітымны? Як нам прызнаць Аляксандра Лукашэнку легітымным ці хаця б законным прэзідэнтам суседняй дзяржавы? Як падтрымліваць з ім і далей кантакты?»

Багдан Ярэменка правёў паралелі паміж «выбарамі» у Беларусі і на акупаваных Расеяй тэрыторыях Данбаса.

«Растлумачыць яшчэ адзін прамы і значна больш сур'ёзны вынік для Украіны прызнанне выніку выбараў у Беларусі, - піша ён. - Хутчэй за ўсё, калі ў часова акупаваных раёнах Данбаса адбудуцца выбары ў адпаведнасці з палажэннямі Менскіх пагадненняў, то, найбольш верагодна, яны будуць мець усе тыя ж праблемы ў правядзенні выбарчай кампаніі, якія свет назіраў у Беларусі. Ні свабоды сходаў, ні свабоды агітацыі, ні роўных магчымасцяў для кандыдатаў, ні свабоды СМІ ў асвятленні. І многае іншае. Дык вось, калі мы прызнаем вынікі выбараў у Беларусі з аналагічнымі парушэннямі дэмакратычных нормаў і працэдур, то якія мы будзем мець аргументы не прызнаваць выбары на Данбасе, праведзеныя пры аналагічных умовах?

Віншавальная тэлеграма ад прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі новаабранаму прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку стане сімвалічным тэстам на адданасць кіраўніка Украінскага дзяржавы прынцыпам і ідэалам Рэвалюцыі годнасці, а такім чынам, праверкай на адпаведнасць чаканням сваіх грамадзян, хоць, магчыма, ён з гэтым не пагодзіцца ці ўвогуле не думае аб гэтым.

Але ведаем пра гэта мы: краіна Рэвалюцыі Годнасці не мае права грэбаваць стандартамі, прынцыпамі і каштоўнасцямі, за якія аддалі і працягваюць аддаваць жыцці ўкраінцы. Няма прычын ахвяраваць гэтымі каштоўнасцямі. Абсалютна дакладна - не дзеля Лукашэнкі, беларускага малака або нафтапрадуктаў».

Апошнія навіны