BE RU EN

Лукашэнка пагаворыць з Пуціным аб вайсковай базе

  • 11.10.2015, 15:10

Дыктатар заявіў, што можа дазволіць размясціць у Беларусі 24 расейскія самалёты.

Аляксандр Лукашэнка абмяркуе з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным пытанне стварэння расейскіх вайсковый баз, паведамляе ТАСС.

"Мы абмяркуем з Уладзімірам Пуціным гэтую праблему, калі Расея бачыць чагосьці, што мы не бачым, яна скажа", - сказаў Лукашэнка журналістам.

Паводле ягоных слоў, "калі пытанне аб ВПС будзе адназначным, то дайце нам гэтыя 24 самалёта". Пры гэтым Лукашэнка дадаў, што "калі не хочаце аддаць, дайце нам у арэнду".

Нагадаем, 19 верасня Пуцін распарадзіўся падпісаць пагадненне з Беларуссю аб стварэнні на яе тэрыторыі расейскай авіябазы. 6 кастрычніка Лукашэнка заявіў, што гаворкі аб размяшчэнні расейскай авіябазы ў рэспубліцы ніколі не было.

Апошнія навіны