BE RU EN

Мікалай Статкевіч сёння зладзіць прэс-канферэнцыю

  • 11.10.2015, 14:21

Былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень сустрэнецца з журналістамі, каб даць ім сваю ацэнку «выбарчай кампаніі» ў Беларусі.

Пра гэта Мікалай Статкевіч заявіў у каментары «Радыё Свабода».

«На ўчастак я не збіраюся - няма сэнсу, бо ў бюлетэні няма дэмакратычных кандыдатаў. Таму я пастанавіў частку дня прысвяціць хатнім справах - многае запушчанае ў гаспадарцы. Жонка загадала бульбу ў склеп перанесці - ёсць чым заняцца. Увогуле, з таго часу, як я на волі, быў вымушаны займацца не хатнімі справамі, а палітычнымі. Яшчэ адна частка будзе прысвечаная журналістам - я ўчора даў на вуліцы восем інтэрв'ю, нават застудзіўся трохі. Але буду даваць іх і сёння», - распавёў Мікола Статкевіч.

Апошнія навіны