BE RU EN

На выбарчым участку ў Віцебску зафіксаваны ўкід бюлетэняў

  • 11.10.2015, 12:08

Укід бюлетэняў зафіксаваны на 68 участку Першамайскага раёна Віцебска, размешчаным у будынку КУП «Віцьба».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі назіральнікі з аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Пасля заканчэння датэрміновага галасавання ўвечары 10 кастрычніка яны сфатаграфавалі бюлетэні ў празрыстай скрыні. Раніцай 11 кастрычніка прыкладна а 07:40 бюлетэні ляжалі ў іншым парадку.

Апошнія навіны