BE RU EN

Курдская працоўная партыя абвясціла аб замірэнні з Анкарой

  • 10.10.2015, 20:39

Працоўная партыя Курдыстана, дзейнасць якой на тэрыторыі Турцыі забароненая, абвясціла аб устанаўленні замірэння з турэцкімі ўладамі да лістападаўскіх выбараў.

Курдскія актывісты запланавалі гэтае абвяшчэнне яшчэ да трагедыі на антываенным мітынгу ў цэнтры Анкары, дзе ў выніку двух выбухаў загінулі 86 чалавек, паведамляе расейская служба BBC.

Як адзначаецца ў заяве ППК, яна можа перапыніць замірэнне толькі ў выпадку, калі на яе байцоў будуць нападаць.

Урад Турцыі пакуль не пракаментавала гэтую ініцыятыву. Усеагульныя выбары пройдуць у Турцыі 1 лістапада.

У ліпені прадстаўнікі курдскіх узброеных фармаванняў заявілі, што замірэнне з Анкарой страціла ўсякі сэнс праз авіяналёты турэцкіх ВПС на лагеры курдаў на поўначы Ірака.

Гэта быў першы выпадак ужывання Турцыяй вайсковай сілы супраць курдаў з вясны 2013 года, калі быў абвешчаны мараторый на ваенныя дзеянні паміж Турцыяй і курдскімі паўстанцамі.

Узброены канфлікт паміж курдамі, якія змагаюцца за стварэнне незалежнай дзяржавы, і Турцыяй доўжыцца больш за 30 гадоў, яго ахвярамі сталі больш за 40 тысяч чалавек.

Апошнія навіны