BE RU EN

Святлана Алексіевіч: Лукашэнку не важна, як мы галасуем

  • 10.10.2015, 20:04

Нобелеўская лаўрэатка ў галіне літаратуры Святлана Алексіевіч дала прэс-канферэнцыю ў Берліне.

Значная частка пытанняў ад нямецкіх журналістаў тычылася палітычнай сітуацыі ў Беларусі. «Радыё Свабода» прапануе вашай увазе некаторыя цытаты з адказаў пісьменніцы.

Аб цяперашніх «прэзідэнцкіх выбарах» у Беларусі:

«Мы ўсе падазраём, што для Лукашэнкі ўсё адно, як мы галасуем. Як казаў Сталін, не важна як галасуюць, а важна, хто падлічвае. Тут як бы той выпадак».

Аб стаўленні Лукашэнкі да вайсковай авіябазы, якую Расея хоча размясціць у Беларусі:

«Я не думаю, што ён сапраўды супраць базы. Я думаю, што ён таргуецца - ён спадзяецца, што Расея дасць яму грошай. Гэта ягоная вядомая гульня: калі дрэнна з Расеяй, ён паварочваецца ў бок Еўропы. За гэты час у Еўропе памянялася кіраўніцтва - кожныя чатыры гады прыходзяць новыя людзі, і яны думаюць, што перайгралі Лукашэнку. Яны спрабуюць гэта зрабіць, не ведаючы, што гэта ненадзейны чалавек, і калі Расея дасць яму грошай, ён адразу ж адвернецца ад Захаду. Мы гэта бачылі - разоў пяць гэта было на нашых вачах».

Апошнія навіны