BE RU EN

ЕЗ выдасць €300 мільёнаў на будаўніцтва газаправода паміж Літвой і Польшчай

  • 10.10.2015, 19:30

Дапамога ЕЗ складзе блізу 53% кошту праекта, якая складае 558 млн еўраў.

Еўразвяз выдасць 295,4 млн еўраў фінансавай дапамогі на будаўніцтва магістральнага газаправода паміж Літвой і Польшчай GIPL, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна" са спасылкай на польскае дзяржагенства навін PAP.

На падпісанні дамовы аб фінансаванні ў Брусэлі 15 кастрычніка будуць прысутнічаць старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, прэм'еры Латвіі Лаймдота Страўюма, Эстоніі - Тааві Рыйвас і Польшчы - Эва Копач.

Дапамога ЕЗ складзе блізу 53% кошту праекта, якая складае 558 млн еўраў. Будаўніцтву газаправода мяжу Літвой і Польшчай працягласцю 534 км Еўракамісія ў мінулым годзе прысвоіла статус самага прыярытэтнага праекта.

Паводле неафіцыйных звестак агенцтва BNS, Літве выдадуць блізу 85 млн еўраў фінансавай дапамогі ЕЗ, аднак частка гэтай сумы будзе выплачаная ў якасці кампенсацыі Польшчы, якая фінансуе праект цяпер.

Літоўская Amber Grid інвестуе ў праект на тэрыторыі Літвы 136 млн еўраў, з іх 80,3 млн еўраў планавала атрымаць з фондаў Еўразвязу.

Пастановай Агенцтва ў супрацоўніцтве рэгулюючых органаў у энэргетыцы Літва кампенсуе Польшчы 54,9 млн еўраў за праект, Латвія – 29,4 млн еўраў, Эстонія - 1,5 млн еўраў.

Апошнія навіны