BE RU EN

Францішканцы хочуць увесці ў Беларусі абрад асвячэння хатніх жывёлін

  • 10.10.2015, 16:41

Хатнія жывёліны былі асвечаныя ў вёсцы Удзела пад Глыбокім.

Гэта адбылося 4 кастрычніка, у дзень, калі каталікі ўшаноўваюць святога Францішка Асізскага, вядомага любоўю да жывёл, з ініцыятывы пробашча парафіі і манахаў-францішканцаў, якія ажыццяўляюць душпастырства ў парафіі.

У гэты дзень вернікі Удзела святкавалі парафіяльны фэст у гонар нябеснага заступніка парафіі. Абрад асвячэння жывёлін праводзіўся ўпершыню ў каталіцкай Віцебскай дыяцэзіі, паведамляе catholicnews.by.

У 1931 годзе ў Італіі падчас Міжнароднага кангрэса прыхільнікаў руху ў абарону прыроды пастанавілі абвясціць 4 кастрычніка - дзень смерці святога Францішка - Сусветным днём абароны жывёл.

Апошнія навіны