BE RU EN

Пратэсты ў Кішынёве: дэманстранты заблакавалі некалькі вуліц

  • 10.10.2015, 14:52

У суботу прыхільнікі Партыі сацыялістаў Малдовы і "Нашай партыі" на паўгадзіны перакрылі рух на трох вуліцах Кішынёва.

Пра гэта паведамляе выданне Newsmaker.

Пратэстоўцы перакрылі рух на вуліцах Букурэшць, Цігіна і Шчусева, на якіх знаходзяцца офісы партый, якія ўваходзяць у праеўрапейскую кааліцыю Малдовы, піша "ЕвроПравда".

"Акцыя носіць папераджальны характар і праводзіцца ў межах закона. Рух па гэтых вуліцах будзе заблакаваны не больш чым на 30 хвілін. Далей больш! Jos Alianţa!", - заявіў лідар малдаўскіх сацыялістаў Ігар Дадон.

Асноўнай мэтай пратэстуючых з'яўляецца правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў.

Нагадаем, 27 верасня ў Кішынёве прайшоў шматтысячны антыўрадавы мітынг, арганізаваны Партыяй сацыялістаў (ПСРМ) і палітычнай сілай "Наша партыя".

Як вядома, яшчэ 6 верасня ў цэнтры Кішынёва прадстаўнікі праеўрапейскай грамадзянскай платформы арганізавалі шматтысячную акцыю супраць урада, які, на іхнюю думку, нясе адказнасць за сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.

Апошнія навіны