BE RU EN

Затрыманых на мяжы ўкраінскіх журналістаў упусцілі ў Беларусь

  • 10.10.2015, 12:22

Украінскіх журналістаў некалькі гадзін дапытвалі прадстаўнікі КДБ.

Увечары пятніцы на ўкраінска-беларускай мяжы былі затрыманыя дзве здымачныя групы ўкраінскага тэлеканала 1+1. Пра гэта ў «Твітэры» паведаміла журналістка ўкраінскага тэлеканала ТСН Вольга Мальчэўская.

Паводле слоў Мальчэўскай, затрыманых журналістаў некалькі гадзін дапытвалі прадстаўнікі КДБ, а потым быў праведзены пільны мытны кантроль.

Як паведаміла Мальчэўская прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», пасля дагляду журналістам дазволілі ўехаць на тэрыторыю Беларусі. У журналістаў нічога не канфіскоўвалі.

Апошнія навіны