BE RU EN

Два выбухі прагрымелі ў цэнтры Анкары: не менш за 10 загінулых

  • 10.10.2015, 12:08

Два выбухі прагрымелі на дарожнай развязцы ў цэнтральнай частцы сталіцы Турцыі Анкары.

Колькасць ахвяр і пацярпелых удакладняецца, паведамляе руская служба BBC.

Паводле звестак Турэцкага інфармацыйнага агенцтва Доган, у выніку выбуху загінула прынамсі 20 чалавек.

Паводле іншых ацэнак, загінулых больш за 10.

На фотаздымках, якія з'яўляюцца ў сацыяльных сетках, бачныя клубы дыму і целы загінулых, якія ляжаць на зямлі.

Як паведамляюць турэцкія СМІ, выбухі прагрымелі перад пачаткам прафсаюзнага антываеннага мітынгу.

Пра прычыны выбухаў і падрабязнасці інцыдэнту пакуль не паведамляецца.

Апошнія навіны