BE RU EN

Менскіх студэнтаў ловяць на «ліпавых» медыцынскіх даведках

  • 9.01.2015, 21:34

У Менску набірае папулярнасць продаж «ліпавых» медыцынскіх даведак.

Такі незаконны «бізнэс» развіваецца дзякуючы студэнтам менскіх навучальных устаноў. У мэтах апраўдання сваіх прагулаў маладыя людзі набываюць падробленыя дакументы, якія пацвярджаюць часовую непрацаздольнасць. Купля даведак ажыццяўляецца праз інтэрнэт, паведамляе БелаПАН са спасылкай на ГУУС Менгарвыканкама.

У снежні 2014 года толькі ў Партызанскім раёне сталіцы да крымінальнай адказнасці за набыццё і выкарыстанне псэўдадаведак прыцягнутыя чатыры студэнты, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны