BE RU EN

Навукоўцы назвалі папулярную музыку лекамі ад болю

  • 9.01.2015, 17:33

Амерыканскія даследчыкі знайшлі сродак, які палягчае боль пасля хірургічнага ўмяшання.

Пра гэта распавядаюць у артыкуле, які апублікаваны ў навуковым часопісе Pediatric Surgery International. Як вынікае з назвы, свае пошукі яны праводзілі з удзелам дзяцей.

Навукоўцам удалося высветліць, што музыка поп-выканаўцаў, напрыклад, Рыяны і Тэйлар Свіфт, дазваляе дзецям абстрагавацца і, як следства, менш адчуваць боль. У той жа час аўдыё-кнігі, якія таксама былі прапанаваныя ўдзельнікам даследавання, такога ўздзеяння не аказалі, піша «Газета.Ru».

Даследчыкі маюць намер працягваць пошукі, эксперыментуючы з рознымі жанрамі музыкі. Больш за тое, яны настойваюць на неадкладным укараненні такіх практык у дзіцячых лякарнях.

Апошнія навіны