У Парыжы невядомы захапіў закладніка ў краме кашэрнай ежы
- 9.01.2015, 15:53
Паведамляецца таксама аб перастрэлцы ля крамы.
У Парыжы невядомы захапіў закладніка ў краме кашэрнай ежы. У захопе новага закладніка падазраецца забойца жанчыны-паліцэйскага.
Пра гэта паведамляе gazeta.ru са спасылкай на Agence France-Presse.
Французскія СМІ таксама паведамляюць аб перастрэлцы ля крамы.
У выніку страляніны паранены адзін чалавек.
Нагадаем, 8 студзеня ў выніку перастрэлкі на поўдні Парыжа памерла супрацоўніца паліцыі. Мужчыну, які ўчыніў страляніну, атрымалася ўцячы. Сёння была ўсталяваная сувязь паміж нападамі на рэдакцыю французскага часопіса і забойцам паліцэйскага.
Яны, са слоў праваахоўных органаў, былі знаёмыя адзін з адным.
Удакладняецца, што ўсе яны належалі да адной арганізацыі джыхадыстаў, якая дзейнічала на паўночным усходзе Парыжа.
7 студзеня тэрарысты пачалі перастрэлку ў рэдакцыі французскага сатырычнага часопіса Charlie Hebdo. У выніку тэракту загінула прынамсі 12 чалавек.