BE RU EN

Вікторыя Азаранка: Ва ўсім можна знайсці пазітыўныя моманты

  • 9.01.2015, 12:40

Сорак другая ракетка свету беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка распавяла пра асаблівасці працы са сваёй камандай.

«Мы пастаянна сур'ёзна працуем у надзеі стаць лепшымі. Аднак, заўсёды знаходзім час для таго, каб трохі пажартаваць і пасмяяцца, бо гэта важна», - адзначыла спартоўка.

«Весялосць дапамагае мне спраўляцца з цяжкасцямі. І я ўдзячная ўсім, хто працуе са мной, што яны не саромеюцца праяўляць сваё першакласнае пачуццё гумару», - напісала Азаранка ў сваім блогу на сэрвісе Instagram, паведамляе gotennis.ru.

Апошнія навіны