BE RU EN

Плакат «Je Suis Чарлі» паставіў каментатара «Беларусь-5» у тупік

  • 9.01.2015, 10:53

Каментатарка тэлеканалу «Беларусь-5» не зразумела, чаму на этапе Кубка свету ў біятлоне французы трымалі плакат «Je Suis Charlie».

Як паведамляе «Прессбол», падчас прамой трансляцыі мужчынскай эстафетнай гонкі на этапе Кубка свету ў біятлоне ў Аберхофе каментатар тэлеканала «Беларусь-5» Ганна Любенкова не зразумела сутнасці паказу ў кадры плаката французскай зборнай «Je Suis Charlie»:

«Французы падтрымліваюць нейкага Чарлі. Даведаюся падрабязнасці гэтай гісторыі, распавяду».

7 студзеня ў Парыжы ў рэдакцыі газеты Charlie Hebdo адбыўся тэракт, у выніку якога з аўтаматычнай зброі былі ва ўпор расстраляныя 12 чалавек (10 журналістаў і 2 паліцэйскіх). У Францыі была абвешчаная агульнанацыянальная жалоба.

Пасля трагедыі па ўсім свету прайшла акцыя «Я - Шарлі» (Je Suis Charlie), каб выказаць салідарнасць з выданнем і французскім народам. Мужчынская зборная Францыі па біятлоне падчас узнагароджання пасля эстафеты на чацвёртым этапе Кубка свету ў нямецкім Оберхофе (3-е месца) далучылася да акцыі. Спартоўцы дасталі плакат з надпісам на цырымоніі.

Апошнія навіны