BE RU EN

Еўра апусціўся да даляра да дзевяцігадовага мінімуму

  • 8.01.2015, 19:00

Падчас сённяшніх таргоў кошт еўра зніжаўся да адзнакі $1,1754, што з'яўляецца мінімумам апошніх дзевяці гадоў.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Падзенне курсу еўрапейскай валюты апытаныя агенцтвам аналітыкі тлумачаць асцярогамі ўзмацнення супярэчнасцей у грашова-крэдытнай палітыцы Федэральнай рэзервовай сістэмы (ФРС) і Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ).

Да 16:30 еўра каштаваў $1,1768, што на 0,6% ніжэй за ўзровень закрыцця ўчорашніх таргоў ($1,1839). На максімуме кошт еўра падымаўся сёння да $1,1848, піша РБК.

У 2014 годзе кошт еўра да даляра паднімаўся да $1,3993. Аднак ужо ў бліжэйшыя тры месяцы еўра можа патаннець да $1,10, лічыць кіраўнік аддзела Mizuho Bank у працы з хеджэвымі фондамі Ніл Джонс.

На Маскоўскай біржы курс еўра падаў сёння да адзнакі 71,2 руб./еўра. Да 16.30 кошт еўра складаў 72,1905 руб., што на 2,718 руб. менш за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў.

Апошнія навіны