BE RU EN

ЗША закрыюць 14 вайсковых баз у Еўропе

  • 8.01.2015, 17:16

Міністр абароны ЗША Чак Хэйгела пацвердзіў планы амерыканскіх уладаў закрыць 14 вайсковых баз у Еўропе.

Гэта дазволіць Пентагону штогод эканоміць да 500 млн даляраў, паведамляе BBC.

На сённяшні дзень у Еўропе знаходзіцца больш за 60 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў. Большая частка з іх служаць у Нямеччыны, Італіі і Брытаніі.

Закрыццё баз у Еўропе з'яўляецца часткай больш маштабнага плана ў пераглядзе вайсковых выдаткаў Пентагона. Мяркуецца, што Злучаныя Штаты будуць змяншаць сваю прысутнасць у Еўропе, каб сканцэнтраваць больш увагі на Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Апошнія навіны