BE RU EN

МУС Турцыі: Тэракт у Стамбуле арганізавала смяротніца з Расеі

  • 8.01.2015, 16:13

Смяротніца, якая ўчыніла выбух у паліцэйскім участку ў Стамбуле, выявілася расейскай грамадзянкай.

Пра гэта паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Турцыі. Паводле інфармацыі ўладаў, яе клікалі Дыяна Рамазава, паведамляе BBC.

У выніку інцыдэнту 6 студзеня загінуў паліцэйскі і быў паранены ягоны калега.

Паведамляецца, што перад нападам жанчына гаварыла з кіроўцам таксі па-расейску.

У сераду адказнасць за выбух узяла на сябе забароненая ў Турцыі марксісцкая групоўка «Рэвалюцыйны народны фронт вызвалення».

Апошнія навіны