BE RU EN

Нацбанк дэвальвуе беларускі рубель услед за расейскім

  • 8.01.2015, 14:34

Улады адмаўляюцца ад адміністрацыйнага курсаўтварэння.

Ужо на будучых таргах 9 студзеня БВФБ Нацбанк абяцае аднавіць прывязку курсу беларускага рубля да кошыку валют (даляр-еўра-расейскі рубель), у якой удзельная вага расейскага рубля будзе падвышаная да 40% (даляр і еўра - па 30%), піша АФН.

«З 9 студзеня 2015 года Нацыянальны банк аднаўляе выкарыстанне механізму прывязкі курсу беларускага рубля да кошыку замежных валют. Пры гэтым у структуры кошыка доля расейскага рубля павялічваецца да 40 адсоткаў, а долі еўра і даляра ЗША зніжаюцца да 30 адсоткаў кожная», - гаворыцца ў паведамленні рэгулятара.

Пры гэтым Нацбанк абяцае берагчы ЗВР, звяртаючыся да інтэрвенцый у выключных выпадках.

«Валютныя інтэрвенцыі будуць праводзіцца толькі для згладжвання пікавых ваганняў кошту кошыка замежных валют у аб'ёмах, якія забяспечваюць станоўчае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты ў сярэднетэрміновым перыядзе», - сцвярджае рэгулятар.

Нацбанк і раней казаў, што кіруе курсам толькі для згладжвання пікаў, але што адбывалася на самай справе, і так усё добра ведаюць.

Рэгулятар спадзяецца, што зможа «больш эфектыўна кіраваць курсам нацыянальнай валюты» і «павысіць устойлівасць беларускай эканомікі да ўздзеяння вонкавых фактараў».

Аднак цудатворны чарговы пакет мер Нацбанку РБ выклікае вялікі сумнеў. Кожны разумее, што курс беларускага рубля залежыць выключна ад узроўню паступлення валюты ў краіну і магутнасці друкаванага станка, які працуе, як правіла, на поўную магутнасць напярэдадні чарговых выбараў.

Фота: AP

Апошнія навіны