BE RU EN

Сорас прапанаваў Захаду план выратавання Украіны

  • 8.01.2015, 12:09

Амерыканскі партал The New York Review of Books апублікаваў артыкул фінансіста і філантропа Джорджа Сораса, прысвечаны новай пазіцыі, якую павінен заняць Захад што да Украіны.

Джордж Сорас адзначае, што санкцыі, накладзеныя Захадам на Расею, спрацавалі «мацней, чым хто-небудзь мог меркаваць», перш за ўсё - праз імклівае падзенне коштаў нафты, паведамляе «ЕвроПравда».

Фінансіст адзначае, што ўзмацненне санкцый можа прывесці да дэфолту Расеі, які будзе непажаданым вынікам для ўсіх, перш за ўсё - для еўразоны. У сувязі з гэтым ён мяркуе патрэбным падвышаць не ціск на Расею, а ўзровень дапамогі Украіне. Ён таксама падкрэслівае, што цяперашні ўзровень фінансавай дапамогі Кіеву з боку ЕЗ мізэрны і не адпавядае патрабаванням часу.

Доўгатэрміновыя прапановы Джорджа Сораса складаюцца з шасці пунктаў. Кожны з іх можа быць выкананы (цалкам, часткова ці не выкананы) незалежна ад іншых.

Першае: наймагутнейшым інструментам было б разблакаванне неразмеркаваных сродкаў двух еўрапейскіх фондаў дапамогі, якія цяпер могуць выкарыстоўваць выключна краіны-сябры ЕЗ. Джордж Сорас прапануе дазволіць крэдытаваць з іх Украіну - беспасярэдне або праз механізм так званай макрафінансавай дапамогі. У названых фондах цяпер знаходзіцца больш чым $60 млрд, на якія няма заявак краін ЕЗ.

Другое: крэдытную лінію МВФ трэба павялічыць на $13 млрд, а праграма павінна быць ператвораная з бягучага фармату Stand-by на больш доўгатэрміновы фармат Extended Fund Facility.

Трэцяе: лінія, выдзеленая на Украіну Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, павінна скласці не менш як $10 млрд.

Чацвёртае: доўгатэрміновыя крэдытныя лініі ад Сусветнага банка і ЕБРР на суму блізу $5 млрд.

Пятае: рэструктурызацыя існай дзяржаўнай запазычанасці Украіны.

Шостае: рэструктурызацыя або дапамога ў выплаце расейскіх бондаў на суму 3 млрд, атрыманых Кіевам у часы былога прэзідэнта Віктара Януковіча.

Апошнія навіны