BE RU EN

Кім Чэн Ын зацвердзіў план ядзернай вайны з Паўднёвай Карэяй

  • 8.01.2015, 11:40

Лідэр КНДР Кім Чэн Ын зацвердзіў план асіметрычнай сямідзённай вайны з Паўднёвай Карэяй.

Пра гэта піша «Чунан ільба» са спасылкай на крыніцы.

Адзначаецца, што план паўночнакарэйскага лідэра ўключае ў сябе выкарыстанне ядзернай зброі, піша «Газета.Ru».

Паводле звестак крыніц, Кім Чэн Ын загадаў армейскім камандзірам на аснове агульнага праекта ствараць планы аперацый для сваіх падраздзяленняў і праводзіць вучэнні. Суразмоўцы адзначаюць, што 2015 быў названы уладай КНДР як «год вялікай вайны за ўз'яднанне».

Апошнія навіны